wd wp Пошук:

Рыгор Аляксеевіч Рапота

Рыгор Аляксеевіч Рапота (нар. 5 лютага 1944) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Бацька — вайсковец, авіятар, маці — педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе.

Скончыў МГТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці «інжынер-канструктар», пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990—1994 гадоў — намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі.

У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года — намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 па верасень 1999 — генеральны дырэктар дзяржкампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 — першы намеснік міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 — першы намеснік міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій. З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2007 года — генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

9 кастрычніка 2007 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 мая 2008 года — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 года прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года.

19 сакавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рапоту з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[3].

22 сакавіка 2021 года губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт на штотыднёвай нарадзе прадставіў Рыгора Рапоту прадстаўніком рэгіёна ў Савеце Федэрацыі[4], ён заняў крэсла Аляксандра Міхайлава, які сканаў у снежні 2020.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Рыгор Рапота стаў новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы — Российская Газета
  2. Указ Прэзідэнта РФ № 1625 ад 14.12.2011
  3. https://news.tut.by/economics/723202.html Архівавана 19 сакавіка 2021.
  4. https://www.kommersant.ru/doc/4740638
  5. https://inpress.bntu.by/grigoriyu-rapote-prisvoeno-zvanie-pochyotnogo-professora-bntu(недаступная+спасылка)
  6. https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-rapotu-ordenam-pashany-96980-2021/
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Члены Савета бяспекі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны