У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назараў. Рыгор Іванавіч Назараў (6 снежня 1932, в. Хмелеўка, Травіцкі раён, Астраханская вобласць— 22 чэрвеня 1990) — беларускі стаматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Нарадзіўся ў сям’і сялян. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Іркуцкім медыцынскім інстытуце (1952—1957), скончыў з адзнакай стаматалагічны факультэт. Працаваў стаматолагам у паліклініках Краснаярска (1957—1963). У 1963—1966 гг. вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага стаматалагічнага інстытута, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці артапедычнага лячэння хворых пасля прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін сківічна-тварнай вобласці» ў 1966 г. Асістэнт (1966), загадчык курсам артапедычнай стаматалогіі Чыцінскага медінстытута (1966—1968), старшы навуковы супрацоўнік НДІ МР АМН СССР у горадзе Обнінску (1968—1974), вучоны сакратар (1974—1976), кіраўнік лабараторыі (1976—1977) таго ж інстытута.
У 1975 г. — абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Змены зубоў і сківіц пасля дзеянні тэрапеўтычных доз мясцовага фракцыянаванага гама-апраменьвання», у 1981 г. зацверджаны ў званні прафесара. З 1977 па 1990 гг. загадваў кафедрай артапедычнай стаматалогіі БелДІУУ.
Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Аўтар і сааўтар больш за 87 навуковых публікацый, 2 вынаходстваў, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».