wd wp Пошук:

Рускія цары

Цар усяе Русі — найвышэйшы тытул валадароў Вялікага княства Маскоўскага — Маскоўскай дзяржавы (Рускай цэнтралізаванай дзяржавы) з 1547 па 1721.

Гл. таксама: цар, імператар.

Гісторыя

Да 15 ст. словам «цар» у усходнеслав. тэкстах азначалі візантыйскіх імператараў, біблейскіх і наогул старажытных валадароў, з 13 ст. ― мангола-татарскіх ханаў[1].

З 15 ст. у маскоўскіх тэкстах з’явілася традыцыя ўзгадваць як «цара Рускага» вялікага князя Дзмітрыя Данскога, пераможцу на Куліковым полі (1380)[1]. Аказіянальна[2] з 15 ст. тытуламі «цар» і «кесар» пачалі карыстацца і маскоўскія вялікія князі, прычым з часоў Васіля Цёмнага (сяр. 15 ст.) ― больш ці менш паслядоўна[2].

16 студзеня 1547 ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля адбылося ўрачысты вянчанне на царства вялікага князя Івана IV, які і стаў першым царом. Такім чынам, тытул цара, як найвышэйшы тытул у дзяржаве існаваў з 1547 па 1721 год, калі Пётр I прыняў тытул імператара і Расія стала імперыяй.

Сакралізацыя

У пачатку ХVI ст. усё большае распаўсюджванне атрымоўвае прызнанне і ідэя божага паходжання ўлады Гасудара. Адным з першых аб гэтым загаварыў Іосіф Волацкі. У сваіх пасланнях да вялікага князя Васіля III ён стала менаваў яго «самадзержцам», «царом» і «гасударам усея Рускія зямлі». Больш таго, Іосіф Волоцкий прыпадабняў зямную місію рускага гаспадара Божаму Промыслу: «Царь ведь естеством подобен вышнему Богу», бо ён «скипетр царствия принял от Бога». Сігізмунд Герберштэйн сведчыць, што ў часы Васіля III самога Вялікага Князя яго падданыя звалі «ключником и постельничим Божиим» лічылі, што «…воля гасудара ёсць воля Божыя і, што бы ні зрабіў государ, ён робіць гэта па волі Божыяй»[3]

Сакралізацыя манарха (у Расіі) узнікла як наступства засваення канцэпцыі «Масква — Трэці Рым», і прычынна была звязаная на ўсіх гістарычных этапах, наўпрост ці ўскосна, з вонкавымі культурнымі фактарамі, пераўтворанымі ў традыцыйнай культурнай свядомасці. Такое пераўтварэнне, пераасэнсаванне вяло да стварэння прынцыпова новых тэкстаў (культурных адзінак).[2]

Палітычныя перадпасылкі сакралізацыі манарха складваліся з дзвюх тэндэнцый — 1) перанясення на маскоўскага манарха фукнцый візантыйскага васілеўса, што ўвасаблялася як у канцэпцыі Трэцяга Рыма, так і ў візантынізацыі расійскага дзяржаўнага і царкоўнага жыцця пры цары Аляксеі Міхайлавічы; 2) прысвойванне цару функцый галавы царквы, што пачалося з царавання Пятра I.[2]

Культурна-семіятычныя перадпасылкі сакралізацыі манарха ляжалі ў разуменні новых тэкстаў (культурных адзінак) носьбітамі традыцыйнай мовы культуры. Так, тытул цара набыў у Расіі яўна выражаныя рэлігійныя канатацыі, таму што для традыцыйнай культурнай свядомасці гэта слова асацыявалася найперш з Хрыстом.[2]

Сакралізацыя манарха ў Расіі распаўсюдзілася на ўвесь сінадальны перыяд, і на працягу ўсяго гэтага часу была ў канфлікце з расійскай традыцыйнай рэлігійнай свядомасцю.[2]

Пералік рускіх цароў

Зноскі

  1. 1 2 Платонаў. Лекцыі па гісторыі…
  2. 1 2 3 4 5 6 Успенскі. Цар і Бог…
  3. С.В. Перевезенцев. Смысл русской истории. М.: Вече, 2004. 496с.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Расіі
Катэгорыя·Цары і вялікія князі ўсяе Русі