wd wp Пошук:

Рундальскі палац

Рунда́льскі палац (лат.: Rundāles pils, ад ням.: Ruhenthal, або ў ранейшай арфаграфіі Ruhendahl, даслоўна «Даліна спакою») — палац у Латвіі, за 12 км на захад ад Баўска, самы вядомы барочны палац краіны.

Гісторыя

Спраектаваны і пабудаваны ў 1730-я гады італьянскім архітэктарам Барталамеа Франчэска Растрэлі як летняя рэзідэнцыя герцага Курляндыі Эрнста Ёгана Бірона, але ён неўзабаве страціў тытул і палац стаяў пустым, пакуль Растрэлі не завяршыў інтэр’ер у 1760-х гадах. У 1795 годзе палац быў падораны фаварыту імператрыцы Кацярыны II Платону Зубаву, які ў 1820 годзе ажаніўся з дачкой віленскага шляхціца Тэкляй Валентыновіч. Пасля смерці мужа княгіня Зубава выйшла замуж за графа Андрэя Шувалава. Шувалавы валодалі палацам да 1920 года. З 1972 года ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

Зноскі

  1. 1 2 Latvijas VēstnesisLatvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палацы Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Аб’екты Еўрапейскай спадчыны
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Будынкі, спраектаваныя Растрэлі
Катэгорыя·Збудаванні Латвіі ў стылі барока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·1768 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных