wd wp Пошук:

Рудскі сельсавет

Ру́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Рудск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[1]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крытышынскага сельсавета (населеныя пункты Башня, Гнеўчыцы, Загута, Заруддзе, Крытышын, Маразы, Рагадашч, Радаўня)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1665 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
  3. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Рудскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе