wd wp Пошук:

Рудольф Крэмлічка

Рудольф Крэмлічка (чэшск.: Rudolf Kremlička; 19 чэрвеня 1886, Колін, Цыслейтанія — 3 чэрвеня 1932, Падолі) — чэшскі жывапісец і графік.

Жыццё і творчасць

Рудольф Крэмлічка атрымаў мастацкую адукацыю ў 1907—1912 гадах у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, пад кіраўніцтвам прафесараў Улаха Букаваца і Багуміра Роўбаліка. Аднак стылістычна Крэмлічка як мастак аказаўся бліжэй да творчасці Максіміліяна Пірнера і Гануша Швайгера; гэтак жа, як і апошні, Крамлічка вывучае стары галандскі жывапіс і пераймае яго.

Раннія палотны Р. Крэмлічкі («Дзяўчынка ў белым трыко» (1915), серыя «Танцоўшчыцы» (1916—1918)) напісаны ў імпрэсіянісцкім стылі. У канцы 1910-х гадоў абазначыўся пералом у творчасці мастака, усё больш пазначаецца яго ўласны, індывідуальны творчы стыль, які імкнецца да неакласіцызму. Палотны цыкла «Прачкі» (1919—1923) нясуць у сабе сацыяльна-палітычны падтэкст, тыповы для еўрапейскага левага мастацтва ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі.

У перыяд з сярэдзіны 1920-х і да пачатку 1930-х гадоў Р. Крэмлічка стварае свае вялікія творы — пераважна гэта палотны ню: «Жанчыны на беразе» (1925), «Купальшчыцы» (1931). Акрамя гэтага, ён малюе пейзажы: «гавань Дуіна каля Трыеста» (1927), «Паруснікі ў порце» (1928), «Скалы і мора» (1930), віды гарадоў (цыкл карцін «Фларэнцыя»). Адной з найбольш значных заказаў мастака ў гэты перыяд была мазаіка для палаца Фелікс на Вацлаўскай плошчы ў Празе.

Зноскі

  1. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/46392 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Rudolf Kremlicka
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých magistrátní úřadovny Vinohrady, sign. MGVIN Z4, s. 118 — Т. MGVIN Z4. — С. 118.
  6. BillionGraves — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Графікі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коліне