wd wp Пошук:

Рубен Флейшэр

Рубен Флейшэр (англ.: Ruben Fleischer; нар. 31 кастрычніка 1974, Вашынгтон) — амерыканскі кінарэжысёр, рэжысёр рэкламы і відэакліпаў, прадзюсар. Шырока вядомы як рэжысёр фінансава паспяховага фільма «Зомбілэнд», які атрымаў высокія адзнакі кінакрытыкаў. Таксама Флейшэр паставіў менш паспяховыя карціны «Паспець за 30 хвілін» і «Паляўнічыя на гангстараў».

Біяграфія

Рубен Флейшэр нарадзіўся ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля заканчэння Уэсліянскага ўніверсітэта, ён пераехаў у Сан-Францыска. Там ён пачаў працаваць пазаштатным работнікам у якасці HTML-праграміста. У далейшым ён пачаў здымаць рэкламныя ролікі і музычныя кліпы. У 2009 годзе ён зняў першы свой мастацкі фільм «Зомбілэнд», які меў поспех у пракаце і атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Яго другі фільм, «Паспець за 30 хвілін», выйшаў у 2011 годзе.

Наступным фільмам Рубена стала крымінальная драма «Паляўнічыя на гангстараў», прэм’ера якога адбылася ў 2013 годзе.

У 2018 годзе выйшаў новы фільм Флейшэра — «Веном». Жыве ў Лос-Анджэлесе.

Зноскі

  1. Ruben Fleischer // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне