wd wp Пошук:

Рубен Мамулян

Рубен Мамулян (8 кастрычніка 1897, Тыфліс — 4 снежня 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі рэжысёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, тры месяцы наведваў курсы Вахтангава пры Другой студыі МХТ. Эміграваў у Англію, у 1923 годзе — у ЗША, дзе знайшоў працу ў Істменаўскай школе музыкі.

У Галівудзе працаваў з канца 1920-х гадоў. У яго фільмах гралі Марлен Дзітрых, Грэта Гарба, Марыс Шэвалье. У 1935 годзе ён зняў першы ў свеце поўнаметражны каляровы фільм — «Бэкі Шарп».

З канца 1930-х гадоў Мамулян перваважна працаваў у тэатры. Ён прыступіў да здымак двух фільмаў, «Лора» (1944) і «Клеапатра» (1963), але з-за канфліктаў на здымачнай пляцоўцы не змог скончыць ні той, ні другі.

У канцы 1950-х гадоў Мамулян фактычна выйшаў на пенсію. Удзельнічаў у жыцці армянскай дыяспары ЗША, у 1971 годзе наведаў Савецкую Арменію. Уведзены ў Залу славы амерыканскага тэатра ў 1981 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119464691 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Rouben Mamoulian // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119464691 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка