wd wp Пошук:

Ротвайль

Ротвайль (ням.: Rottweil [ˈʁɔtvα:il] (i), алем.: Rottweil, Rautweil, лац.: Rottovilla, Rotevilla, Arae Flaviae — гістарычны горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, на паўднёвым захадзе Германіі. Насельніцтва па дадзеных на 31 сакавіка 2006 года складае 25 961 чалавек, плошча — 71,76 км².

Быў заснаваны на беразе ракі Некар у 73 годзе легіёнам Клаўдзія Аўгуста для замацавання заваяванай Паўднёвай Германіі, названай Зямлёй Флавія. Каля 260 года н. э. плямёны швабаў выціснулі з гэтай мясцовасці рымлян. Каля 700 года н. э. мясцовы князь загадаў пабудаваць на руінах былых рымскіх лазняў хрысціянскую царкву. Пры пабудове натыкнуліся на чырвоную плітку, якая пакрывала падлогу, каб адрозніць гэты горад ад іншых, яго назвалі «das Rote Wil» — чырвоная плітка.

Таксама горад вядомы тым, што ў ім была выведзена парода сабак ратвейлер.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 3 сакавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)