Рона Нішліў (алб.: Rona Nishliu) — албанская спявачка і радыёвядучая, прадстаўніца Албаніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.[1]
Косаўская албанка. Нарадзілася 25 жніўня 1986 ў Косаўскай-Мітравіцы. У 13 гадоў пераехала з бацькамі ў Прышціну. Музычную кар’еру пачала ў 2004 годзе, выступіўшы на тэлевізійным конкурсе «Albanian Idol», на якім заняла пятае месца. Неўзабаве пасля гэтага ўладкавалася на радыё, стаўшы вядучай «Radio Blue Sky».[2] Паралельна з гэтым Рона актыўна працягвала музычную дзейнасць, выпусціўшы да 2011 года некалькі паспяховых сінглаў.
29 снежня 2011 года стала пераможцай юбілейнага «Festivali i Këngës». Гэтая перамога дала ёй права прадставіць сваю краіну на штогадовым конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які пройдзе ў Баку.[1][3] Конкурсная песня «Suus» будзе выканана на двух мовах - албанскай і лацінскай.[3] Характэрна, што Рона - першая косаўская албанка, якая прадстаўляе Албанію на Еўрабачанні.
Папярэднік: Аўрэла Гачэ |
Албанія на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 |
Пераемнік: - |