wd wp Пошук:

Роберт ван Гулік

Роберт Ханс ван Гулік (нідэрл.: Robert Hans van Gulik, кіт. 高羅佩, піньінь Gāo Luōpèi, 9 жніўня 1910, Зютфен — 24 верасня 1967, Гаага) — нідэрландскі ўсходазнавец, дыпламат, музыка і пісьменнік.

Найбольш вядомы дзякуючы цыклу аповесцяў аб суддзі Дзі. Гэтага героя ён запазычыў з кітайскага дэтэктыўнага рамана «Дзі Гун Ань» (XVIII ст.), які, у сваю чаргу, грунтуецца на біяграфіі рэальнай гістарычнай асобы, якая жыла ў VII стагоддзі. Суддзя Дзі разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-англійску раманаў, а таксама зборнік «Следства вядзе суддзя Дзі» і асобныя апавяданні, напісаныя як па-англійску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.

Зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка «Следства вядзе суддзя Дзі» пераклапа на беларускую мову Ганна Янкута[3].

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Robbert Hans van Gulik — 2009.
  3. prajdzisvet.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зютфене
Катэгорыя·Памерлі ў Гаазе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці сіналогіі
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Нідэрландскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паслы Нідэрландаў у Малайзіі
Катэгорыя·Дыпламаты Нідэрландаў
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці нідэрландскай сіналогіі