Роберт Келс (англ.: Robert Kells) — англійскі ваенны, уладальнік крыжа Вікторыі, найбуйнейшай і самай прэстыжнай ўзнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый.
Келс нарадзіўся ў Індыі[1]. Падчас Індыйскага народнага паўстання 1857—1859 гадоў Келс быў ва ўзросце 25 гадоў і ў званні малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палка. 28 верасня 1857 г. каля горада Буландшахр (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасць, за якую быў узнагароджаны крыжам Вікторыі:
За надзвычайную мужнасць каля Буландшахра 28 верасня 1857 г. і абарону ад некалькіх варожых салдат свайго камандзіра капітана Дрысдэйла, які ляжаў на вуліцы са зламанай ключыцай, тады як яго конь быў выведзены з бою стрэлам, і за тое, што застаўся з ім да моманту ліквідацыі небяспекі. Данясенне генерал-маёра сэра Джэймса Хоўпа Гранта, 8 красавіка 1858 |
Арыгінальны тэкст:
For conspicuous bravery at Bolundshahur, on the 28th of September, 1857, in defending against a number of the enemy his commanding officer, Captain Drysdale, who was lying in a street with his collar-bone broken, his horse having been disabled by a shot, and remaining with him until out of danger.
Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858.[2] |
Пазней ён увайшоў у склад 1-га палка бенгальскай лёгкай кавалерыі і атрымаў званне сяржанта. Пайшоў у адстаўку ў 1868 годзе, увайшоў у ахову Каралевы Вікторыі[3]. Пахаваны на могілках на поўдні Лондана[1].
Яго медаль дэманструецца ў палкавым музеі 9/12-го палкоў каралеўскіх уланаў у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[4]. Чатыры медалі, выстаўленыя там, былі прададзеныя на аўкцыёне ў 2006 годзе за 130 000 фунтаў[5].