wd wp Пошук:

Роберт Годард

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Годард.

Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard, Вустэр, 5 кастрычніка 1882 — 10 жніўня 1945) — амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.

Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.

Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.

У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.

Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.

Акрамя касмічных падарожжаў Годард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.

Зноскі

  1. 1 2 Robert Goddard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert H. Goddard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. https://www.nasa.gov/centers/goddard/about/history/dr_goddard.html Праверана 30 жніўня 2018.
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся 5 кастрычніка
Памерлі 10 жніўня
Памерлі ад раку стрававода
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Памерлі ў 1945 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Масачусетсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Вучоныя ЗША
Пахаваныя ў Масачусетсе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Заснавальнікі касманаўтыкі ЗША
Памерлі ў Балтымары
Асобы