wd wp Пошук:

Роберт Індыяна

Роберт Індыяна (англ.: Robert Indiana; імя пры нараджэнні Роберт Кларк (англ.: Robert Clark); 13 верасня 1928, Нью-Касл, ЗША — 19 мая 2018) — амерыканскі мастак, прадстаўнік руху поп-арт. Яго папулярны знак «Love» быў упершыню рэалізаваны як жывапіс у 1966 годзе, а пазней паўтораны ў розных медыя, у тым ліку скульптуру і паштовыя маркі, стаўшы поп-іконай 1960-х гадоў.

Біяграфія

Роберт Індыяна нарадзіўся ў Нью-Касле, Індыяна, пазней пераехаў у Індыянапаліс, дзе скончыў Arsenal Technical High School. У 1954 годзе ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе далучыўся да поп-арт руху. Роберт Індыяна звярнуўся да вобразаў камерцыйнай графікі, змешваючы іх з экзістэнцыялізмам, што прывяло да таго, што сам мастак назваў «скульптурныя вершы».

У 1958 годзе ён змяніў сваё прозвішча (Кларк) на Індыяна. У 1961 годзе пачаў серыю карцін, выяўленчы шэраг якіх блізкі да графічнага дызайну і амерыканскай рэкламы. Часам закранаючы спажывецкія тэндэнцыі ці палітычныя эксцэсы ў амерыканскай культуры, выявы Індыяны спалучаюць тэкст, лічбы і каляровыя палі з выразнымі контурамі.

Першая персанальная выстава Роберта Індыяны ў Нью-Ёрку прайшла ў 1962 годзе ў галерэі Stable Gallery. З 1978 года Індыяна жыў і працаваў у Vinalhaven, Мэн.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Robert Indiana — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12293332t
  5. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  6. 1 2 Pop Art Hero and Artist of ‘LOVE’ Robert Indiana Dies at 89 | artnet News — 2018. Праверана 22 мая 2018.
  7. Robert Indiana // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. https://hedendaagsesieraden.nl/2019/04/23/robert-indiana/
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. 1 2 Artnet — 1998.
  11. 1 2 http://www.artnet.com/artists/robert-indiana/
  12. 1 2 https://www.nga.gov/collection/artist-info.4421.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня