wd wp Пошук:

Рацёнжскі дагавор

Рацё́нжскі дагаво́р заключаны 23 мая 1404 года ў Рацёнжы (Куявія) паміж Тэўтонскім Ордэнам, Польшчай і ВКЛ у выніку асабістай сустрэчы вялікага магістра Конрада фон Юнгінгена, караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Да заключэння Рацёнжскага дагавору крыжакі, спасылаючыся на невыкананне Вітаўтам умовы Салінскага дагавору 1398 года аб перадачы Ордэну Жмудзі, працягвалі агрэсію супраць ВКЛ, падтрымлівалі Свідрыгайлу як прэтэндэнта на велікакняжацкі трон. Пры гэтым яны ігнаравалі булу папы Баніфацыя IX ад 9 верасня 1403 года, якая афіцыйна забараняла крыжовыя паходы супраць ВКЛ.

Новае пагадненне паміж Ордэнам і ВКЛ у асноўным паўтарала ўмовы Салінскага дагавору: ВКЛ прызнавала ўсходнюю частку Жмудзі за Ордэнам; Вітаўт абавязваўся не прымаць да сябе збеглых жамойтаў і дапамагаць Ордэну супраць любых ворагаў, апрача Польшчы; Ордэн мусіў садзейнічаць ВКЛ у здабыцці Смаленска і Ноўгарада. Польшча атрымлівала права выкупу ад Ордэна Добжынскай зямлі за 40 тысяч злотых. Паводле дамовы паміж Ягайлам і Вітаўтам апошняму пажыццёва перадавалася Заходняе Падолле, якім у якасці васала Вітаўта мусіў кіраваць Свідрыгайла. Узамен Вітаўт 20 верасня ў Камянцы-Падольскім прынёс Ягайлу новую васальную прысягу.

Рацёнжскі дагавор заключаны на 10 гадоў, фактычна дзейнічаў да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·1404
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак