.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма[1] (нар. 31 снежня 1982, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца мальтыйскага клуба «Араторы Юс».
Пачынаў прафесійную кар’еру ў бразільскім клубе «Жувентуды». У 2004—2006 гадах выступаў у Партугаліі, пасля чаго на кароткі час вярнуўся ў Бразілію, каб потым перабрацца ў склад літоўскага «Каўнаса», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Літвы, у 2008 годзе стаў таксама найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У 2009 годзе перабраўся ў беларускі клуб МТЗ-РІПА (у наступным годзе змяніў назву на «Партызан»), які меў партнёрскія адносіны з «Каўнасам». Па выніках сезона 2010 года «Партызан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў сувязі з забаронай для легіянераў на выступ у Першай лізе Ледэсма быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Дынама», дзе стаў адным з лідараў каманды.
Па заканчэнні сезону 2011 года «Партызан» спыніў існаванне, і Рафаэл вярнуўся ў Літву, дзе ў сезоне 2012 забіў 20 галоў у чэмпіянаце ў складзе «Судувы». У сезоне 2013/14 гуляў на Кіпры за клуб «Этнікас», а ўлетку 2014 года перабраўся на Мальту, дзе ў складзе розных клубаў стаў чэмпіёнам, уладальнікам Кубка і Суперкубка Мальты.
У першай палове 2017 года выступаў у Латвіі за «Елгаву». У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Віцебска» стаў іграком асновы, у сезоне 2017 у 14 матчах забіў 5 галоў, пераважна ўдарамі са штрафных. У першай палове 2018 года заставаўся адным з лідараў каманды, спрыяў яе знаходжанню ўверсе турнірнай табліцы. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[3].
У верасні 2018 года далучыўся да клуба «Сан-Гван» з другога дывізіёна Мальты[4]. У студзені 2019 года перайшоў у літоўскі «Панявежыс»[5], дзе гуляў да канца сезона 2019. У ліпені 2020 года зноў апынуўся на Мальце, папоўніўшы склад клуба «Араторы Юс».
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)