Ратман (ням.: Ratmann) — выбарны член гарадской ралы ў сярэдневяковых гарадах Германіі. Пры запазычанні норм нямецкага гарадскога права пасада ратмана атрымала на Беларусі назву радца (райца).
У Расійскай імперыі ў XVIII-XIX ст. выбарны член органа гарадскога ўпраўлення: гарадскіх магістратаў, ратуш, упраў дабрачынных (у XIX ст.).
У «Табелі аб рангах усіх чыноў, воінскіх, стацкіх і прыдворных» 1722 г. гэты стацкі чын быў прадстаўлены ў 12 класе, з 14 магчымых.