wd wp Пошук:

Расійска-амерыканскія адносіны

Расійска-амерыканскія адносіны — двухбаковыя адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Іх гісторыя пачалася яшчэ ў 1809 годзе, калі Белы дом усталяваў афіцыйныя кантакты з Расійскай імперыяй[1]. Сучасны этап узаемадзеяння двух дзяржаў стартаваў у 1992-м з падпісання Барысам Ельцыным і Джорджам Бушам-старэйшым Кэмп-Дэвідскай дэкларацыі, якая зафіксавала новую формулу расійска-амерыканскіх адносін і афіцыйна абвясціла заканчэнне Халоднай вайны[2].

У 1990-х гадах у двухбаковых адносінах быў атрыманы цэлы шэраг значных вынікаў. Асабліва гэта тычыцца ліквідацыі ці, па меншай меры, звужэнне ідэалагічных і палітычных рознагалоссяў[2]. З прыходам да ўлады Уладзіміра Пуціна Расія вярнулася на сусветную арэну ў якасці глабальнага гульца, спаборнічаючы з ЗША за ўплыў. У лепшыя часы адносіны двух дзяржаў уяўлялі сабой спалучэнне супрацоўніцтва і канкурэнцыі, але на мяжы 2010-х і 2020-х прынялі па большай частцы варожы характар. Вашынгтон і Масква маюць прынцыпова розныя ўяўленні аб тым, як павінны выглядаць прадуктыўныя адносіны[3].

Адным з першых буйных канфліктаў стала пытанне аб размяшчэнні амерыканскіх сістэм СРА у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Гэтыя мерапрыемствы былі з асцярогай расцэненыя ў Крамлі. Меркавалася, што комплексы будуць накіраваны галоўным чынам супраць Расіі[4][5].

Найбольшае напружанне пачалося пасля 2014 года з пачаткам Другой халоднай вайны. Краіны ўступілі ў канфлікт па шэрагу пытанняў, так, напрыклад, па падзеях ва Украіне, Венесуэла і Сірыі[3]. У расійскіх і амерыканскіх СМІ разгорнута беспрэцэдэнтная прапагандысцкая кампанія, працягваецца насаджэнне грамадскасці варожага ладу адзін аднаго[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Россия установила дипломатические отношения с США (нявызн.).
  2. 1 2 Российско-американские отношения в 1992—1996 годах. Справка // РИА Новости, 04.04.2011.
  3. 1 2 Анджела Стент. В чем причины сложных отношений между США и Россией? // The Brookings Institution : исследовательская группа. — 28 апреля 2020.
  4. Путин: аргументы за размещение системы ПРО в Европе несостоятельны, РИА Новости (1 февраля 2007)
  5. Академик Богомолов: «В экономических отношениях есть нравственный аспект» // «Российская газета», 22.02.2007
  6. Политический диалог России и США
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Расійска-амерыканскія адносіны