.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ра́стка Сто́йкавіч (сербск.: Растко Стојковић; нар. 12 ліпеня 1981, Бялград, Сербія, СФРЮ) — сербскі гандбаліст. Лінейны ізраільскага клуба «Макабі» (Рышон-ле-Цыён). Чэмпіён Беларусі 2014, 2015, 2016, 2017 і 2018, уладальнік Кубка Беларусі 2014, 2015, 2016 і 2017, сярэбраны прызёр SEHA-лігі 2014 і 2015[1].
Выступаў у 1998—1999 гадах за «Партызан» (Сербія), у 2003—2005 гадах за «Црвена Звезда» (Сербія), у 2007—2009 гадах за «Нордгорн» (Германія), у 2009—2013 гадах за «Вівэ» (Польшча), у 2013 годзе за «Аль Раян» (Катар). З студзеня 2014 года гулец беларускага БГК імя Мяшкова[1].
Па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў брэсцкі клуб[2] і стаў іграком ізраільскага клуба «Макабі» (Рышон-ле-Цыён).