wd wp Пошук:

Расстрэл адмірала Калчака

Помнік А. В. Калчаку ў Іркуцку, усталяваны ў 2004 годзе.

Расстрэл Вярхоўнага кіраўніка Расіі адмірала А. В. Калчака быў здзейснены 7 лютага 1920 года ў 5-ай гадзіне раніцы ва ўтоку ракі Ушакоўкі блізу яе ўпадзення ў раку Ангару па дырэктыве Іркуцкага бальшавіцкага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта[1]. Агульнае кіраўніцтва расстрэлам ужыццяўляў старшыня Іркуцкай губернскай надзвычайнай камісіі Самуіл Чудноўскі, расстрэльнай камандай кіраваў начальнік гарнізона і адначасна камендант Іркуцка Іван Мікалаевіч Бурсак (Барыс Якаўлевіч Блатліндэр).

Разам з Калчаком быў таксама расстраляны старшыня Савета міністраў Расійскага ўрада В. М. Пепяляеў. Целы Калчака і Пепяляева пасля расстрэлу былі апушчаны ў палонку на рацэ Ушакоўка і панесены плынню.

Зноскі

  1. Плотников И. Ф. Александр Васильевич Колчак. Жизнь и деятельность. Архівавана 21 верасня 2013. Ростов н/Д.: изд-во «Феникс», 1998. — 320 с. ISBN 5-222-00228-4, стр. 277

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Расіі