wd wp Пошук:

Распяцце з Галубічаў

Распя́цце з Галубі́чаў — самы ранні з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1]

Створана ў XIV стагоддзі і адзначана рысамі раманскага стылю(руск.) бел.. Выяўлена ў 1921 годзе ў вёсцы Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Рэстаўрыравана ў 1954 годзе А. П. Ягоравым[1].

Паліхромнае драўлянае распяцце з Галубічаў з’яўляецца ўзорам дасведчанасці мясцовага майстра-разьбяра, на чыю творчасць паўплывалі асаблівасці суровага стылю еўрапейскага абарончага дойлідства і пэўныя павевы італьянскага мастацтва[2]. Асаблівасцямі твора з’яўляюцца суровасць вобраза, манументальнасць, лаканізм выразных сродкаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
  2. Арцём КУМЕЛЬСКІХ. Магія сакральнай даўніны Архівавана 10 верасня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Славутасці Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Распяцці
Катэгорыя·Скульптуры Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Драўляныя скульптуры
Катэгорыя·Галубічы
Катэгорыя·Раманскае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта