wd wp Пошук:

Рапа

Рапа́ — насычаны саляны раствор прыродных і штучных вадаёмаў, падземных пустот і пор донных адкладаў саляных азёр.

Па хімічнаму складу рапа падзяляецца на карбанатную, сульфатную і хларыдную. Канцэнтрацыя солей у рапе можа дасягаць 300—370 г/л і вагацца ў залежнасці ад гідраметэаралагічных умоў. Рапа падземных крыніц можа мець павышаную канцэнтрацыю брому, ёду, бору і літыю і інш.

Выкарыстанне

Рапа выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах (гразелячэнне) і ў прамысловасці ў якасці карыснага выкапня (напрыклад, рапа з заліва Кара-Багаз-Гол).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Карысныя выкапні
Катэгорыя·Мінеральныя воды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum