wd wp Пошук:

Рандо

Рандо́ (фр.: rondeau, ад rond — кола) — адна з так званых цвёрдых формаў лірычнай паэзіі. З’явілася ў Францыі ў XIV стагоддзі ў выніку развіцця ідэі рандэля.

Рандо мае шмат варыяцыяў, якія аб’ядноўвае шэраг характэрных рысаў: верш складаецца з 15 радкоў, сярод якіх двойчы паўтараецца так званы рэфрэн — пачатковыя словы першага радка, якія не абавязкова павінны рыфмавацца з іншымі радкамі; астатнія радкі рыфмуюцца толькі на дзве рыфмы. Напрыклад, рандо можа мець наступную схему: a-a-b-b-a a-b-b-R a-a-b-b-a-R, дзе R — рэфрэн.

Прыкладам рандо можа служыць верш Рыгора Крушыны:

I сны, і мары — музы чары — Ствараюць казку дзіўных дзён. I думак цэлы легіён Снуецца ў сонечным абшары; Далёкі спеў ужо чуцён. Празрысты свеціцца вялён Праз цёплы подых лёгкай пары… Прыемны мне прыносяць плён I сны, і мары. Мне сніцца дом і пышны клён, I ўжо няма ніводнай хмары. Адно цвітуць, цвітуць як лён I сны, і мары. У беларускай літаратуры першым ужыў форму рандо Максім Багдановіч[1].

Зноскі

  1. Тамара Федарцова. «Так вершы ззяюць даўняю красой…»: да праблемы станаўлення класічнага верша ў творчасці М.Багдановіча // Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М.Багдановіча; Склад. І.В.Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 174
Тэмы гэтай старонкі (7):
Музыка Сярэдневякоўя
Цвёрдыя формы
Музыка эпохі Адраджэння
Музычныя жанры
Вакальная музыка
Музычная тэрміналогія
Строфіка