wd wp Пошук:

Раміра II Манах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Раміра II.

Раміра II Манах (ісп.: Ramiro II el Monje; 1075 — 16 жніўня 1157) — кароль Арагона (1134—1137), сын караля Санча I і Феліцыі.

Біяграфія

Раннія гады

У маладым узросце Раміра вырашыў стаць святаром. Ён сышоў у кляштар і спачатку быў манахам у Сан-Понсэ-дэ-Тамерас(ісп.) бел., затым абатам у кляштары Сан-Педра ў Старой Уэсцы і, пазней, стаў біскупам Рода-Барбастра.

Яго брат Альфонса I перад смерцю завяшчаў свае ўладанні рыцарскім ордэнам іаанітаў і тампліераў, але ні наварская, ні арагонская эліты не спяшаліся выконваць гэта распараджэнне. У Навары каралём абралі Гарсію Рамірэса, а ў Арагоне на з’ездзе ў Хацы абралі каралём Раміра. Папярэдне атрымаўшы дазвол Папы Рымскага, Раміра ўзыйшоў на прастол.

Кіраванне

Хасэ Касада дэль Алісал. Звон Уэскі. Прада

Раміра кіраваў каралеўствам Арагон, графствамі Сабрарбэ і Рыбагорса. Напачатку свайго кіравання Раміра прыйшлося змагацца з апазіцыяй з боку арагонскага дваранства.

Даведаўшыся пра падрыхтоўку дваранскага паўстання, Раміра адправіў пасланца да абата кляштара Сент-Понс дэ Там’ерс, свайго былога начальніка. Пасланец прыбыў у той час, калі абат быў заняты абразаннем руж, якія вышынёй перавышалі сярэднюю лінію. Абат параіў каралю рабіць тое ж самае.

Неўзабаве пасля гэтага Раміра II выклікаў самых знатных дваран ва Уэску пад падставай паказаць ім звон, які будзе пачуты ва ўсім каралеўстве, і загадаў абезгаловіць 12 меркаваных правадыроў змовы. Астатнія, спужаўшыся, адмовіліся ад сваіх планаў паўстаць супраць караля.

Пасля няўдалай спробы ўсынавіць Гарсію Рамірэса, Раміра з дазволу Папы ажаніўся з удавой Агнесай Аквітанскай (Агнесай дэ Пуацье). Пасля таго як у іх нарадзілася дачка, у 1137 годзе Раміра адрокся ад прастола, дамовіўся пра яе шлюб з барселонскім графам Рамонам Берэнгерам IV, які стаў рэгентам каралеўства, а сам развёўся з жонкай і вярнуўся ў кляштар Сан-Педра. Там ён і памёр 16 жніўня 1157 года.

Зноскі

  1. Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1086 годзе
Катэгорыя·Каралі арагонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1075 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1157 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хіменесы