wd wp Пошук:

Рамельскі сельсавет

Раме́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рамель.

Гісторыя

Сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага сельсавета[2].

Адноўлены 4 мая 1981 года ў складзе Столінскага раёна, у склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (вёскі Мачуль і Рамель, якія раней уваходзілі у Альшанскага сельсавета, і вёскі Аздамічы і Цераблічы, якія раней уваходзілі ў склад Аздаміцкага сельсавета)[3].

Склад

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 3732 чалавекі[4], з іх 99,2 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Кн. 1: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 191
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  4. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Давыд-Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Рамельскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1981 годзе