wd wp Пошук:

Раман Якубавіч Тармола-Мірскі

Раман Якубавіч Тармола-Мірскі (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1960 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачання. З 1977 г. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання.

Творчасць

Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).

Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зняты ў 1982 г.), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 г.).

У 2000-м годзе выйшаў у свет апошні зборнік паэзіі «Прычасце».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міры
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе