wd wp Пошук:

Раман Раманавіч Качанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качанаў. Раман Раманавіч Качанаў (руск.: Роман Романович Качанов; 17 студзеня 1967, Масква) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр

.

Сын вядомага расійскага аніматара Рамана Абелевіча Качанава.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 15 гадоў. Працаваў літаратурным сакратаром (пісьменніка-фантаста Кіра Булычова). У 19821984 гадах як вольны слухач, праслухаў курс лекцый на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах. У 1984 годзе паступіў на сцэнарны факультэт УДІКа. Падчас навучання ў інстытуце пісаў сцэнарыі для студэнцкіх навучальных работ. У 1989 годзе скончыў УДІК.

У 1990 як рэжысёр-пастаноўшчык пачаў здымаць фільм «Не пытай мяне ні пра што». У 1991 фільм завяршыў. Аднак, з-за эканамічных цяжкасцей у краіне, фільм не выйшаў на экраны. Прэм’ера адбылася толькі ў 1994 годзе ў Цэнтральным Доме Кінематаграфістаў.

У студзені 1992 года прыступіў да здымак кінакарціны «Вырадак». У 1993 годзе карціну скончыў.

У 1993 годзе 17 сакавіка ў Рамана Качанава памерла маці — Качанава Гара Аляксандраўна. А 4 ліпеня памёр бацька — Раман Абелевіч Качанаў.

З 1993 па 1997 здымаў рэкламныя ролікі. У 1998 годзе зняў малабюджэтную карціну «Максіміліян».

У 1998 годзе ажаніўся з актрысай Ганне Буклоўскай. 3 лістапада ў яго нарадзілася дачка — Паліна Качанава. 19 снежня 1999 года ў яго нарадзілася другая дачка — Аляксандра Качанава.

У 1999 годзе пачаў здымаць, а ў 2000 годзе завяршыў вытворчасць фільма «ДМБ», які атрымаў шырокае прызнанне, як крытыкаў, так і публікі. Яго прэм’ерай адкрыўся першы шматзалавы кінатэатр у Расіі. Мультыплекс «Каро» на Шереметьевской вуліцы ў Маскве.

У 2001 завяршыў вытворчасць кінафільма «Даўн Хаус».

У 2003 развёўся з жонкай — Ганнай Буклоўскай. У цяперашні час жанаты з актрысай Ангеліне Чарновай. У іх двое дзяцей — Гара Качанава і Дзіна Качанава.

Фільмаграфія

Рэжысёр

  1. 1991 — Не пытай мяне ні пра што
  2. 1993 — Вырадкі
  3. 1999 — Максіміліян
  4. 2000 — ДМБ
  5. 2001 — Даўн Хаус
  6. 2004 — Ар’е
  7. 2006 — Узяць Таранціна
  8. 2007 — Неваляшка
  9. 2010 — Псеўданім для героя (ў вытворчасці)

Сцэнарыі

  1. 1988 — Чуш. Аповяд ні пра што
  2. 1991 — Не пытайся мяне ні пра што
  3. 2000 — Даўн Хаус
  4. 2000 — ДМБ
  5. 2004 — Ар’е
  6. 2007 — Неваляшка

Акцёрскія працы

  1. 1981 — Тайна трэцяй планеты -Ушан на вуліцы(агучванне)
  2. 1989 — Разбуральнік хваляў -мінак
  3. 1991 — Не пытайся мяне ні пра што -Пацыент у чарзе
  4. 2000 — ДМБ -каптер Ліберман
  5. 2010 — Псеўданім для героя -Кілер

Прызы

  1. 2000 — ДМБ — Прыз ФІПРЭСІ на АРКФ у Сочы «For its humour and for the ironic look on Russian society which allows to overcome tragedies of everyday life and might open doors to the new cinema» ;
  2. 2000 — ДМБ — Прыз Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў на АРКФ у Сочы;
  3. 2000 — ДМБ — Прыз «Залаты авен» «За лепшы кінасцэнар»;
  4. 2001 — Даўн Хаус — Спецыяльны прыз журы на АРКФ у Сочы за «Пошук новага киноязыка»;
  5. 2001 — Даўн Хаус — Расійскі кінафестываль «Літаратура і кіно» у Гатчыне Спецыяльны прыз журы “За беспрэцэдэнтнае зварот з раманам Ф. М. Дастаеўскага «Ідыёт»;
  6. 2004 — Ар’е — Расійскі кінафестываль «Амурская восень» ў Благавешчанскім «За лепшы фільм».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі