wd wp Пошук:

Раман Ісідоравіч Кандраценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандраценка. Раман Ісідоравіч Кандраценка (30 верасня (12 кастрычніка) 1857, Тыфліс — 2 (15) снежня 1904, Порт-Артур) — рускі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант (пасмяротна), герой абароны Порт-Артура, кавалер ордэна Святога Георгія 4-й і 3-й ступені..

Біяграфія

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў 1877 і Акадэмію Генеральнага штаба ў 1886. У 18861894 служыў ў штабе Віленскай вайсковай акругі. Пасля пачатку руска-японскай вайны начальнік абароны сухапутнага фронту крэпасці Порт-Артур.

У самы цяжкі момант аблогі горада ўзначаліў абарону, займаўся ўдасканаленнем абарончых пазіцый, асабіста кіраваў абаронай на самых складаных і небяспечных участках. Адметнай уласцівасцю Кандраценкі было ўменне ўздзейнічаць на дух войскаў, што рэльефна адбілася пры адбіцці некалькіх штурмаў, калі ніхто не спадзяваўся ўжо на поспех; ён звязаў сухапутныя і марскія войскі ў адно цэлае, умела накіроўваючы іх да дружнай, сумеснай працы. Паспяхова кіраваў адбіццём 4 штурмаў.

Пад яго кіраўніцтвам былі ўжытыя новыя сродкі ўзбраення: ручныя гранаты, мінамёты, новыя тыпы проціпяхотных мін, электрызаваныя драцяныя загароды і т. д. Загінуў 15 снежня 1904 пры артылерыйскім абстрэле форта.

Пасля вайны перазахаваны ў Пецярбургу ў Аляксандра-Неўскай лаўры.

31 мая 2008 у Полацку на плошчы Свабоды ўсталяваны бюст генерала Кандраценкі.

Зноскі

  1. Кондратенко Роман Исидорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Квантунскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Удзельнікі абароны Порт-Артура
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Загінулі ў руска-японскую вайну
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»