wd wp Пошук:

Рамана Давыдаўна Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Язерская. Рамана Давыдаўна Вольф (польск.: Romana Wolf, псеўданім — Алена Язерская, польск.: Helena Jezierska; 12 снежня 1899, г. Варшава — 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1917 года. У гады Грамадзянскай вайны сакратар Харкаўскага, Гомельскага падпольнага камітэтаў РКП(б), на падпольнай працы ў тыле войскаў Дзянікіна, з 1919 намеснік начальніка і начальнік палітаддзела дывізіі[1].

У 1920-24 ў РВС Заходняга фронту і ў калегіі ВЧК — ГПУ. З 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар акруговых камітэтаў КПЗБ у Вільні, Беластоку, Брэсце, член ЦК КПЗБ, пазней сакратар Дамброўскага акруговага камітэта Кампартыі Польшчы. У жніўні 1926 за рэвалюцыйную дзейнасць зняволена ў турме на 6 гадоў[1].

У 1932 абраная кандыдатам у члены ЦК Кампартыі Польшчы; са жніўня 1933 г. член Бюро ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б. У 1934 член польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. З лістапада 1934 года да мая 1935 і ў 1937 кіраўнік краявога сакратарыята ЦК Кампартыі Польшчы. Дэлегат IV канферэнцыі Кампартыі Польшчы (1925), III канферэнцыі КПЗБ (1926), VII кангрэса Камінтэрна(руск.) бел. (1935)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вольф Романа Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Польшчы