wd wp Пошук:

Ралф Воан-Уільямс

Ралф Воан-Уільямс, сапр. Ралф Воан Уільямс (англ.: Ralph Vaughan Williams; 12 кастрычніка 1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія26 кастрычніка 1958) — англійскі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў новай англійскай кампазітарскай школы («англійскага музычнага адраджэння»).

Біяграфічныя звесткі

У 1905—53 галоўны дырыжор музычнага фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Прафесар (1921) Каралеўскага музычнага каледжа.

Творчасць

Шырока выкарыстоўваў англійскі музычны фальклор. Найбольшыя дасягненні — сімфанічныя і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х’ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п’есы для сімфанічнага аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага струннага аркестра (1910); канцэрты для розных інструментаў з сімфанічным, малым і струнным аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэтычных прац, у т.л. «Станаўленне музыкі».

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дырыжоры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Глухія кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Арганісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскага каледжа музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глостэршыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе