Ра́клевічы[1] (трансліт.: Raklievičy, руск.: Раклевичи) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля аўтадарогі Дзятлава—Наваельня. За 7 км на паўночны ўсход ад г. Дзятлава, 148 км ад Гродна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 322 жыхары, 110 двароў (2001). Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.
Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].