Ракаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ракаўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі сельсавет.