«Размова паляка з літвінам» (польск.: Rozmowa Polaka z Litwinem) — аналітыка-публіцыстычны трактат, напісаны Аўгусцінам Ратундусам у 1564 годзе ў форме палемічнага адказу на трактат Станіслава Ажахоўскага «Quincunx» (1554). Твор быў накіраваны на абарону інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага і супрацьстаянне польскім прэтэнзіям, выказаным у трактаце Станіслава Ажахоўскага[1].
Трактат быў напісаны напапярэдадні Сойма 1564 г., дзе павінна было ў чарговы раз разглядацца пытанне аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай[2]. Паводле меркавання літоўскага гісторыка Інгі Лукшайтэ, «Размова паляка з літвінам» з’яўляецца плёнам калектыўнай творчасці[3]