wd wp Пошук:

Ражэ-Эдгар Жыле

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыле.

Ражэ-Эдгар Жыле (фр.: Roger-Edgar Gillet; 10 ліпеня 1924, Парыж — 2 кастрычніка 2004) — французскі мастак.

Ражэ-Эдгар Жыле — адзін з найважнейшых прадстаўнікоў абстрактнага жывапісу пасля Другой сусветнай вайны. Вучыўся ў École Boulle ў Парыжы з 1939 па 1943 год. У 1944 годзе ён паступіў у École Nationale Superieure des Arts Décoratifs. Працаваў сцэнографам, тэатральным дэкаратарам і архітэктарам. З 1946 па 1948 год быў выкладчыкам Акадэміі Жуліяна. Узнагароджаны Prix Fénéon у 1954 годзе і прэміяй Кэтэрвуда ў ЗША ў 1955 годзе.

Аддаваў перавагу цёплым зямным тонам у сваіх карцінах, якія выкарыстоўваў у абстрактнай экспрэсіяністычнай манеры. У першы перыяд сваёй творчасці ствараў спантанныя, адначасова дастаткова структураваныя кампазіцыі, спалучаючы розныя формы.

Зноскі

  1. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/31715 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Roger Edgard Gillet
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. RKDartists Праверана 1 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Іль і Вілен
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы