Радывыліўскі раён[1] (укр.: Радивилівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Радывыліў[1] (укр.: Радивилів).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 37448 чалавек, плошча — 745 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 20 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 73 сяла.