wd wp Пошук:

Радзільны дом

Радзільны дом — комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання медыцынскай дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спецыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэрытарыяльнага прынцыпу (першая і неадкладная медыцынская дапамога незалежна ад месца жыхарства). Мае стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі цяжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбна-прафілактычная дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Медыцынскія ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара