wd wp Пошук:

Раберта Раселіні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раселіні. Раберта Раселіні (Roberto Rossellini; 8 мая 1906, Рым — 3 чэрвеня 1977) — італьянскі кінарэжысёр.

Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе.

У першых фільмах «Белы карабель» (1941, пад кіраўніцтвам Ф. Дэ Рабертыса), «Пілот вяртаецца» і «Чалавек з крыжам» (абодва 1942) імкнуўся наблізіць мастацкі кінематограф да дакументальнага. Фільм «Рым — адкрыты горад» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946) стаў маніфестам неарэалізму ў кіно. Значным быў і трагічны па гучанні антыфашысцкі фільм «Пайза» (1946, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі). Тэма маральнай дэградацыі, звязанай з грамадскім спадам канца 1940-х г., адлюстравана ў карцінах «Германія, год нулявы», «Машына забівае дрэнных» (абедзве 1948), «Дзе свабода?» (1953). Зняў шэраг фільмаў на рэлігійную тэматыку: «Францыск, менестрэль Божы», «Стромбалі, зямля Божая» (абодва 1950), «Еўропа, 51» (1952). Пасля творчага крызісу вярнуўся да патрыятычнай і антыфашысцкай тэматыкі: «Генерал Дэла Раверэ» (1959, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «У Рыме была ноч», «Няхай жыве Італія!» (абодва 1960). У сярэдзіне 1960-х г. працаваў на тэлебачанні, дзе зняў шэраг фільмаў пра гістарычных дзеячаў («Сакрат», 1970; «Блез Паскаль», 1971; «Дэкарт», 1973, і інш.) і гістарычныя падзеі («Гісторыя амерыканскай рэвалюцыі», 1971; «Італія, год першы», 1975).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Roberto Rossellini — 2010.
  3. Росселлини Роберто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118602934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кінарэжысёры Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня