wd wp Пошук:

РБМК

РБМК, рэактар вялікай магутнасці канальны (руск.: реактор большой мощности канальный) - серыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР пачынаючы з 1960-я па 80-я гады. Эксплуатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расіі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Украіне на Чарнобальскай АЭС, пасля аварыі на якой, рэактары гэтай серыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобальскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўпюджаны ў савецкай атамнай энергетыцы.

Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае развіццё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў серыі МКЭР.

Характарыстыкі РБМК

ХарактарыстыкаРБМК-1000РБМК-1500РБМКП-2000
(праэкт)
Цеплавая магутнасць рэактара, МВт320048005400
Электрычная магутнасць энергаблока, МВт100015002000
ККДз блока, %31,331,337,0
Ціск пары перад турбінай, атм656565
Тэмпература пары перад турбінай, °С280280450
Памер актыўнай зоны, м:
высата776
дыяметр (шырыня×даўжыня)11,811,87,75×24
Загрузка ўрана, т192189220
Узбагачэнне, % 235U
выпарвальны канал2,6-2,82,6-2,81,8
перагравальны канал2,2
Колькасць каналаў:
выпарвальных169316611744
перагравальных872
Сярэдняе выпальванне, МВт·сут/кг:
у выпарвальным канале25,525?20,2
у перагравальным канале18,9
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметр×таўшчыня), мм:
выпарвальны канал13,5×0,913,5×0,913,5×0.9
перагравальны канал10×0,3
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў:
выпарвальны каналZr + 2,5 % NbZr + 2,5 % NbZr + 2,5 % Nb
перагравальны каналНержавеючая сталь

Канструкцыя

Схема РБМК-1000

Рэактары РБМК выкарыстоўвалісь на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.

Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блокаў. Графіт выконвае ролю замядляльніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяцца касеты з ядзерным палівам, а праз большасць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што замядляе нейтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіравання, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна змяняць інтэнсіўнасць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналагічныю каналы часткова выпарваецца, і пасля, у барабане-сепаратары, пара адзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.

У рэактары РБМКП-2000 планавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасцью, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перегравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпературу, што павялічала б ККДз атамнай станцыі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ядзерныя рэактары