wd wp Пошук:

Пітэр Серафіновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Серафіновіч. Пітэр Сімон Серафіновіч (англ.: Peter Szymon Serafinowicz; 10 чэрвеня 1972 —) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.

Юнацтва

Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]

Кар’ера

У 1993 Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.

Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]

Сям’я

Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].

Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр[2], ад якой мае сына.

Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр[5], сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.

Радыё

Зноскі

  1. The floor is his(англ.) . www.telegraph.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
  2. 1 2 My Secret Life: Peter Serafinowicz, Actor and comedian, age 36(англ.) . www.independent.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
  3. «BBC star’s grandfather faced Nazi war crimes trial» thisislondon.co.uk, 21 Oct 2007
  4. Беларускі Вызвольны Рух // Шаблон:Крыніцы/Беларускі нацыяналізм. Даведнік
  5. James Serafinowicz(англ.) . www.imdb.com. Праверана 20 верасня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Нарадзіліся 10 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 10 чэрвеня
Асобы
Нарадзіліся ў 1972 годзе