Пітэр Селерс (англ.: Peter Sellers; пры нараджэнні: Рычард Генры Селерс (англ.: Richard Henry Sellers); 8 верасня 1925 — 24 ліпеня 1980) — англійскі акцёр. Найбольшую і агульнасусьветную вядомасць яму прынёс вобраз прыдуркаватага інспектара Клузо ў фільме Блэйка Эдвардса «Ружовая пантэра» 1963 года і яго працягах.
Камандор ордэна Брытанскай імперыі (1966). Неаднаразовы намінант прэмій «Оскар» (1960, 1965 і 1980), «Залаты глобус» (1963, 1965, 1976, 1977, 1980 — выйграў), прэміі Брытанскай кінаакадэміі (1960 — выйграў, 1963, 1965, 1981) і іншых. Атрымаў «Залаты глобус» (1980 г.) за галоўную мужчынскую ролю ў фільме-прыпавесці «Будучы там».