wd wp Пошук:

Піліп Лаўрэнцьевіч Коханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коханаў. Пілі́п Лаўрэ́нцьевіч Ко́ханаў (9 кастрычніка 1911, вёска Мілаславічы2008 год, Мінск, Беларусь) — беларускі камуністычны і дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (19511965), намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР (1965—1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7 — 9 скліканняў. Заслужаны эканаміст БССР (1978). Член ЦК КПБ (1952—1973).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мілаславічы (сёння — Клімавіцкі раён). З пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя працаваў рознарабочым, малатабойцам на коксабензольным заводзе ў Варашылаўградскай вобласці Украіны, калгаснікам, рахункаводам, сакратаром сельскага савета ў вёсцы Мілаславічы.

З 1935 года жыў у Мінску, дзе служыў эканамістам-інспектарам, намеснікам начальніка, начальнікам Бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў Беларускай ССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1932—1936). Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск.

У ліпені 1946 года быў прызначаны намеснікам міністра фінансаў Беларускай ССР. З 1951 па 1965 года — міністр фінансаў Беларускай ССР, з 1965 па 1978 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана Беларускай ССР.

З 1979 па 1984 год — намеснік дырэктара НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

Абіраўся дэлегатам XXXXI, XXIVXXVII з’ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970), 8-га склікання (1970—1974) і 9-га склікання (1974—1979), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967).

Памёр у 2008 годзе.

Сачыненні

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Міністры фінансаў БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Старшыні Дзяржплана БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання