wd wp Пошук:

Піліп Аляксеевіч Самуйленка

Пілі́п Аляксе́евіч Самуйле́нка (1902, в. Патапаўка Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні — ?) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР і УССР, адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі. Міністр лясной прамысловасці Украінскай ССР, міністр лясной прамысловасці Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Скончыў сельскую школу. У 1921 годзе скончыў лесатэхнічны тэхнікум.

У 1921—1930 гадах памочнік ляснічага і памочнік ацэншчыка; на кіраўнічай рабоце ў сістэме Наркамата лясной прамысловасці СССР.

У 1930—1933 гадах — студэнт Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі.

У 1933—1934 гадах — старшы інжынер Наркамата лясной прамысловасці СССР.

У 1934—1936 гадах — дырэктар Томнікаўскага лясніцтва Мардоўскай АССР. У 1937—1938 гадах — кіраўнік трэста «Паўночкарэлес» у Карэльскай АССР.

У 1938—1940 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення лесанарыхтовак і сплава ў Паўночна-Заходніх раёнах Наркамата лясной прамысловасці СССР.

10 сакавіка 1940 — 6 верасня 1950 года — наркам (пасля міністр) лясной прамысловасці Украінскай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны выконваў задачы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР па забеспячэнні патрэб Чырвонай Арміі.

У верасні 1950 — ліпені 1957 года — міністр лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР, міністр лясной гаспадаркі Беларускай ССР.

З ліпеня 1957 па сакавік 1958 года — начальнік упраўлення лясной прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР. У сакавіку 1958 — 1964 — начальнік упраўлення лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР.

Пасля на пенсіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры лясной прамысловасці БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне