wd wp Пошук:

Пілкамаё

Пілкамаё (ісп.: Pilcomayo ад кечуа: pishqu mayu «птушыная рака»), таксама Арагвай (гуар.: Araguay «рака ара») — рака ў Паўднёвай Амерыцы, правы прыток Парагвая. Даўжыня — 1 590 км. Плошча вадазбору — 270 000 км².

Рака Пілкамаё бярэ пачатак у горнай сістэме Анд на тэрыторыі Балівіі. Пачаткам лічыцца зліццё дзвюх невялікіх рэк Качымаю і Чылахуа на ўсходзе ад возера Паапо. На раўніне Гран-Чака Пілкамаё рухаецца на паўднёвы ўсход. Тут з-за вялікай колькасці адкладанняў яе рэчышча месцамі падзяляецца на 2 часткі. Умоўна аддзяляе паўночную частку Гран-Чака ад цэнтральнай. З’яўляецца памежнай ракой паміж дзяржавамі Аргенціна і Парагвай, часткова — паміж Аргенцінай і Балівіяй. Упадае ў раку Парагвай у раёне Асунсьёна.

Пілкамаё — адна з паўднёваамерыканскіх рэк, вада ў якой вельмі глеістая, што на працягу стагоддзяў прыводзіла да засмечвання рэчышча, фарміравання старыц, балот і новых рукавоў. Асабліва вялікая колькасць глею назіраецца падчас веснавых паводак. З-за заглейвання з 1900 г. да 2006 г. даўжыня асноўнага рэчышча скарацілася на 292 км. З Пілкамаё глей і наносы з Андаў трапляюць у рэкі Парагвай і Парана, дзе для развіцця суднаходства прыкладаюцца вялікія намаганні для расчысткі рэчышчаў.

У наш час дзейнічае трохнацыянальная камісія для неадкладных праблем, што могуць узнікнуць у басейне ракі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Рэкі Балівіі
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі Аргенціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Парагвая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі