wd wp Пошук:

Пётр Трызна

Пётр Трызна (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода парнаўскі (з 1628), староста бабруйскі.

Біяграфія

Сын кашталяна смаленскага Рыгора Трызны, брат маршалка ваўкавыскага Рыгора Трызны.

Заснаваў у Бабруйску рэзідэнцыю езуітаў.

Валодаў Занкамі і Андрэевічамі ў Ваўкавыскім павеце, Дзямідкавічамі, Кольчыцамі, Мышкавічамі, Цейкавічамі, Хомічамі, Глыбокавічамі, Паўлавічамі, Дваранінавічамі, Міхалёвым, Плёсамі, Кавалёвым, Аўсімавічамі, Варатынню, Качэрычамі, Ясным Лесам (заснаваў паселішча) і Вітліным ў Бабруйскім старостве.

Сям’я

Быў жанаты з Ганнай з Масальскіх, дачкой гарадзенскага падкаморага Рыгора Масальскага. Меў дачку Петранелю, жонку вялікага літоўскага харунжага Самуэля Паца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трызны
Катэгорыя·Ваяводы парнаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1633 годзе
Катэгорыя·Старосты бабруйскія
Катэгорыя·Род Трызнаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы