wd wp Пошук:

Пётр Рыгоравіч Журбей

Царскія вароты. Дрэва, рэзьба, паліхрамія. 1640-я. Рэстаўратар — Пётр Журбей. Фота з выстаўкі «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі».

Пётр Рыгоравіч Журбей (нар. 15 лютага 1945, в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР — 9 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак-рэстаўратар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Біяграфія

Пачынаючы з 1966 года жыў у Мінску. З 1970 года працаваў разьбяром па дрэве ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР, адначасова навучаючыся ў Маскве ў Універсітэце культуры імя Н. К. Крупскай. Да 1999 года працаваў у майстэрнях «Белрэстаўрацыя», а потым 13 гадоў — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ім была адрэстаўравана значная колькасць унікальных экспанатаў з калекцыі музея.

Стаяў ля вытокаў станаўлення беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу і паліхромнай скульптуры ў Беларусі. Вялікі ўклад ён унёс у рэстаўрацыю алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа ў Мінску. У 1992 годзе менавіта ён выканаў рэстаўрацыю Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя. Таксама аднавіў іконы «Спас Уседзяржыцель» і «Пакланенне мудрацоў» XVI стагоддзя, царскія вароты пачатку XVII стагоддзя.

Па лініі ЮНЕСКА ён навучаў спецыялістаў па рэстаўрацыі паліхромнай скульптуры ў Нікарагуа, быў куратарам ў Польскім інстытуце кансервацыі помнікаў.

Вольным часам займаўся жывапісам, упадабаныя жанры — пейзаж і нацюрморт. У 2014 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася персанальная выстаўка П. Журбея, прысвечаная гадавіне яго смерці. Творы былі прадастаўлены сям’ёй мастака[1].

Зноскі

  1. Рэстаўратар Пётр Рыгоравіч Журбей (15.02.1945-09.03.2013) Архівавана 18 красавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта