wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Лабан

Пётр Пятровіч Лабан (нар. 29 ліпеня 1945, в. Навапрудцы Лідскага раёна, зараз у межах горада Ліды) — Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь (2005)[1].

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў электраманцёрам у Лідскіх электрасетках. У 1969 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі і вярнуўся ў Лідскія электрасеткі, быў прызначанынамесніка начальніка Воранаўскага раёна электрасетак. 1970 годзе вярнуўся ў Ліду, некалькі гадоў працаваў у службе рэлейнай аховы і аўтаматыкі.

У 1977 годзе прызначаны начальнікам Лідскага раёна электрасетак. У 1979 годзе едзе на працу ў ГДР у Групу савецкіх войскаў. Са жніўня 1980 года ізноў начальнік Лідскага раёна электрасетак. У маі 1985 года прызначаны дырэктарам Лідскіх электрасетак. Пад яго кіраўніцтвам пачалася тэхнічная эстэтызацыя падстанцый 110 кВ і вышэй, пачалі ўкараняцца перадавыя матэрыялы і тэхналогіі, праводзіцца камп’ютарызацыя прадпрыемства.

У 1988 годзе падчас землетрасення ў Арменіі дабраахвотна вызваўся ехаць у Арменію. Быў прызначаны камандзірам аддзела беларускіх энергетыкаў, які ў сціслыя тэрміны аднавіў электразабеспячэнне Спітака і Спітакскага раёна. Пётр Пятровіч Лабан жанаты, мае дзвюх дарослых дачок[2].

Узнагароды

Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна (2007). Узнагароджаны знакамі «Заслужаны энергетык Судружнасці Незалежных Дзяржаў», «Ганаровы энергетык Рэспублікі Беларусь», «Ветэран энергетыкі Беларускай энергасістэмы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двойчы Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама[3].

За ўмелае кіраўніцтва аддзелам беларускіх энергетыкаў, смеласць у прыняцці рашэнняў, знаходлівасць і аператыўнасць у працы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Лабан Пётр Пятровіч
  2. Лідскія юбіляры 2005 года
  3. Лабан Петр Петрович (1945)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Энергетыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь