wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Драчоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драчоў. Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (6 ліпеня 1937, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 мая 2005, Мінск, Беларусь) — беларускі графік.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы[1].

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску[2].

Творы

Сярод твораў: серыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы…», «Да 500-годдзя Міколы Гусоўскага» (1980), серыя «Асветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзіміра Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамен перад прафесарамі ў Падуанскі ўніверсітэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музея гісторыі медыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны свет нашых азёраў», «Паселішча на Сенніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, «Мінск у 1890 г.» для Музея Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Мінску)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. С. 206—207
  2. Кальварыйскія могілкі. Беларускі нацыянальны некропаль(нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё Свабода (21 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 26 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Памерлі ў 2005 годзе
Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся 6 ліпеня
Мастакі Беларусі
Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Асобы
Памерлі 8 мая
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Нарадзіліся ў 1937 годзе