wd wp Пошук:

Пётр Максавіч Явіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Явіч.

Пётр (Іштван) Максавіч Явіч (5 верасня 1918 — 14 кастрычніка 2008) — беларускі жывапісец. Член Саюза мастакоў СССР.

Біяграфія

П. М. Явіч (сапраўднае імя — Іштван) нарадзіўся ў Венгрыі ў горадзе Цёрэксентміклаш(англ.) бел., куды патрапіў яго бацька, які жыў у Віцебску, у якасці ваеннапалоннага ў Першую сусветную вайну. З 1929 года жыў і працаваў у Віцебску. Вучыўся майстэрству мастака ў Іегуды Пэна. У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны час працаваў у газеце «Віцебскі рабочы», а з 1947 года ў Віцебскіх мастацкіх майстэрнях, якія ўзначальваў каля 10 гадоў. З 1949 года ў Саюзе мастакоў БССР.

Памёр 14 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Віцебскім раёне[1].

Творчасць

У выстаўках пачаў удзельнічаць з 1940 г. Сярод работ П. М. Явіч партрэты В. З. Харужай, народнага артыста СССР І. У. Ільінскага, М. Ф. Шмырова («Шмыроў М. Ф. — легендарны камбрыг»), заслужанага трэнера БССР В. Дз. Дзмітрыева, «Дзяўчынка ў блакітным» (захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі) і інш. Пэндзлю мастака належаць жанравыя кампазіцыі «Мары» (1959), «Закладнікі» (1960), «Дзеці Міная» (1978), пейзажы «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990) і іншыя працы.

Узнагароды

Кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1995 г. № 3518-XII П. М. Явіч узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей адкрыў выставу папаўненняў 2016 года, сярод якіх самай каштоўнай знаходкай лічаць партрэт Міная Шмырова пэндзля Пятра Явіча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Яс-Надзькун-Сольнак
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе