wd wp Пошук:

Пётр Лазаравіч Войкаў

Пётр Войкаў (13 жніўня 1888, Керч — 7 чэрвеня 1927, Варшава) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія

Прымаў удзел у расстрэле царскай сям’і і знішчэнні слядоў забойства — падпісаў дакумент пра выдачу вялікай колькасці сернай кіслаты для знішчэння забітых[1].

З 1924 года працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавердам, які да таго браў удзел у дзейнасці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.

Помсцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 года 20 прадстаўнікоў знаці былой Расійскай імперыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствам[2].

Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў некропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Каверда быў асуджаны польскім судом да пажыццёвага зняволення, але 15 чэрвеня 1937 года быў амніставаны і вызвалены.

Зноскі

  1. Даведка пра дзейнасць Войкава Архівавана 27 мая 2012. ИРИ РАН
  2. Долгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916—1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с. — 3000 ас.
Папярэднік:
Леанід Леанідавіч Абаленскі
Паўнамоцны прадстаўнік СССР у Польшчы
19241927
Пераемнік:
Часовы павераны Аляксандр Фёдаравіч Ульянаў
Тэмы гэтай старонкі (23):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэвалюцыянеры Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Паслы СССР у Польшчы
Забітыя палітыкі
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся 13 жніўня
Нарадзіліся ў Керчы
Меншавікі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Члены КПСС
Памерлі ў Варшаве
Тэрарысты Расійскай імперыі
Памерлі ў 1927 годзе
Бальшавікі
Члены РСДРП
Нарадзіліся ў 1888 годзе
Дыпламаты СССР
Марксісты
Памерлі 7 чэрвеня
Асобы