wd wp Пошук:

Пётр Захаравіч Савачкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савачкін. Пётр Захаравіч Савачкін (11 чэрвеня 1911, в. Родзіна, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1975) — беларускі гісторык, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1955—1973).

Біяграфія

Скончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча (1931), працаваў настаўнікам. У 1935 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 з адзнакай. У 1940—1946 служыў у Чырвонай Арміі, з 22.6.1941 па май 1945 у дзеючай арміі на розных франтах. Служыў у разведцы[1].

У 1946 дэмабілізаваны, паступіў у аспірантуру БДУ па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 г. У 1949—1955 працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1953 абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1955 працаваў загадчыкам кафедры, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай школы прафруху ВЦСПС, сумяшчаючы з выкладчыцкай працай у БДУ. У 1955 быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта БДУ, неаднаразова перавыбіраўся на гэту пасаду. Адначасова з’яўляўся загадчыкам кафедры гісторыі СССР. Пакінуў пасаду дэкана 1 мая 1973 г.

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: устанаўленне савецкай улады ў заходнім абласцях Беларусі.

Сям’я

Быў жанаты, меў трох дачок: Наталлю, Алену і Ірыну.

Узнагароды

Зноскі

  1. Арлоў У. Полацкі вецер…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі